Перад будынкам парламента Грузіі зноў усталявалі намёты, нягледзячы на разгон дэманстрантаў. Некалькі пратэстоўцаў правялі ў намётах ноч, паведамляе apsny.ge.
Каля парламенту застаюцца некалькі экіпажаў патрульнай паліцыі і група хуткай дапамогі. Акцыя пратэсту перад ім адновіцца сёння ўвечары.
Паводле грузінскага МУС, 18 лістапада каля парламента было затрымана 37 асоб, у тым ліку дэпутат Вярхоўнай рады Аджарская аўтаномнай рэспублікі Элгуджа Баграціёні. Іх абвінавачваюць у непадпарадкаванні законным патрабаванням праваахоўнікаў і ў хуліганстве.
Таксама заяўляецца, што пацярпелі 4 удзельнікі акцыі і 2 праваахоўнікі.
Грамадзянскія актывісты і лідары апазіцыйных палітычных партый заяўляюць, што не спыняць пратэставаць і працягнуць свае акцыі да таго часу, пакуль іх патрабаванне правядзення прапарцыйных датэрміновых парламенцкіх выбараў не будзе задаволена.
МГ belsat.eu