Мары Лукашэнкі, вага Пуціна і крамлёўскае танга Цімашэнкі: # 10yearschallenge ў палітычных мемах


Крыніца: tabloid.informator.news

Папулярны флэшмоб # 10yearschallenge апанаваў сацыяльныя сеткі. Карыстальнікі масава посцяць не толькі свае фатаграфіі і параўноўваюць свой выгляд 10 гадоў таму і сёння, але і высмейваюць палітыкаў і сацыяльныя з’явы ў краінах нашага рэгіёну.

Беларусь

У Беларусі высмейваюць «праславутую беларускую стабільнасць».

Крыніца: tabloid.informator.news

Расея

У Расеі карыстальнікі адзначаюць, што камусьці 10 гадоў прынеслі не толькі мільёны, але і непатрэбныя кілаграмы. Як, напрыклад, гэта здарылася з сынам генпракурора РФ Юрыя Чайкі Ігарам.

А камусьці гэтыя 10 гадоў запомняцца павелічэннем не вагі, а выдаткаў на паліва.

Украіна

Ва Украіне ўспамінаюць пераважна «дасягненні» дзесяцігадовай даўніны цяперашняй палітычнай эліты.

Напрыклад, Юліі Цімашэнцы ўзгадваюць газавае пагадненне 2009 года з Уладзімірам Пуціным:

«10 гадоў таму мы згубілі 32 млрд долараў».

«2009 vs 2019. Як хутка праляцеў час».

У той час як прэзідэнта Украіны Пётр Парашэнка, у кантэксце нядаўняга атрымання краінай Томаса аб аўтакефаліі Праваслаўнай царквы Украіны, «троляць», публікуючы вось гэты фотаздымак дзесяцігадовай даўніны.

Нагодай для мемаў стала і змена палітычных прэферэнцыяў некаторых украінскіх чыноўнікаў. Вось так усяго за 10 гадоў экс-дэпутат Аляксей Ганчарэнка пабываў і ў камандзе былога прэзідэнта-бегляка Віктара Януковіча, і ў камандзе цяперашняга — Пятра Парашэнкі.

Да чэленджу далучыўся і «Белсат»

2009 vs 2019. Мы ў тэме!Глядзіце, як змяніліся нашыя навіны за 10 гадоў.#10yearchallenge#2009vs2019challenge

Publiée par «Белсат» sur Jeudi 17 janvier 2019

Святлана Аўчарова, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары