Марадона зрабіў сваю справу, Марадона можа сыходзіць


Шэраг замежных СМІ паведамілі, што нядоўгі раман легендарнага аргентынца Д’ега Марадоны і футбольнага клубу «Дынама» Берасця блізкі да завяршэння.

«Мы не каментуем чуткі», – адказала на пытанне Белсату датычна магчымага раставання з Марадонай прэс-аташэ берасцейскага «Дынама» Вольга Хіжанкова.

Але журналісты прызвычаіліся, што афіцыйны каментар ад клубу часам з’яўляецца, калі чуткі становяцца фактамі.

«На навіны аб Марадоне ўжо складана рэагаваць сурʼёзна. Яшчэ падчас візіту ў Берасце, мяркуючы па ўсім, адзінае, можна было заўважыць, што Д’ега не зусім разумее, што наагул тут робіць і што яму трэба будзе тут рабіць, хоць ён без праблемаў сыпаў гучнымі словамі», – лічыць журналіст спартыўнага выдання «Прэсбол» Сяргей Азаркевіч. – Часта бывае, што зусім не разумела, што адбываецца ў берасцейскім «Дынама». Затое зноў ёсць эфект – пра клуб зноў кажуць. Для «Дынама» скасаванне кантракту таксама будзе плюсам. Канешне, калі ў кантракце Марадоны не прадугледжана вялікай кампенсацыі ў выпадку датэрміновага скасавання кантракту. Але пра гэта мы, вядома, не даведаемся, усе фінансавыя справы «Дынама» – закрытая інфармацыя. Клуб вылецеў з Лігі Еўропы, у наступным годзе наўрад ці туды патрапіць – можна зэканоміць. Тым больш, што ўсё, што мог даць Марадона Берасцю ён ужо даў: укараніў імя клубу ва ўсіх зводках сусветных навінаў. Цалкам магчыма, усё так і было задумана», – падводзіць рысу Сяргей Азаркевіч.

Марадона і заўзятар.
Фота: Васіль Малчанаў, belsat.eu

Нагадаем, што трохгадовы кантракт Марадона і «Дынама» заключылі 15 траўня гэтага году. Д’ега стаў старшынём праўлення берасцейскага Дынама, але фактычна тольки на паперах. Марадона не меў ніякага ўплыву на працэсы, якія адбываліся ў «Дынама». Да прыкладу, Марадона хацеў купляць для клубу гульцоў. Д’ега заяўляў, што ён дамовіўся і «Дынама» купляе 38-гадовага галкіпера Крысціяна Кампестрыні, але апынулася, што сам клуб не збіраўся купляць аргентынскага брамніка. Чакалася, што Марадона будзе жыць у Беларусі, яму шукалі дом спачатку ў Берасці, затым у Менску. Але ў выніку ўсё абмежавалася адным візітам Д’ега ў Беларусі ў сярэдзіне ліпеня.

З тых часоў «Дынама» змяніла двух трэнераў, трапіла ў скандал выгнаўшы з клубу Арцём Мілеўскага, і фактычна пазбавілася шанцаў атрымаць медалі чэмпіянату. А гэта азначае, што ў наступным годзе «Дынама» можа апынуцца без еўракубкаў. Таму магчымае развітанне з Марадонай выглядае цалкам лагічным і своечасовым.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў