Дыега Марадона прыляцеў у Беларусь. ФОТА


Самалёт легендарнага аргентынскага футбаліста, новага старшыні праўлення берасцейскага «Дынама» Дыега Марадоны прызямліўся ў берасцейскім аэрапорце сёння а 15-й. Гэта першае з’яўленне аргентынца ў Беларусі.

Самалёт, на якім прыляцеў Марадона.

Дыега Марадона вітае журналістаў, што чакалі яго ў аэрапорце

Падыход да прэсы ў аэрапорце не быў прадугледжаны – аргентынца адразу адвезлі ў гатэль «Эрмітаж». А 18-й Марадона дасць прэс-канферэнцыю, з якой «Белсат» будзе весці стрым.

Марадону адвезлі ў гатэль на машынах са сцяжкамі берасцейскага “Дынама”

Таксама ён таксама наведае матч чэмпіянату Беларусі «Дынама Берасце» – «Шахцёр».

Берасцейскі аэрапорт

Дыега Марадона лічыцца адным з лепшых футбалістаў свету за ўсю гісторыю. Чэмпіён свету 1986 году ў складзе зборнай Аргентыны. Выступаў за іспанскую «Барсэлону» і італьянскі «Напалі», у складзе якога двойчы выйграваў чэмпіянат Італіі. Фактычна скончыў футбольную кар’еру ў 1994 годзе праз скандал з наркотыкамі і дыскваліфікацыю. З 2008 па 2010 год узначальваў зборную Аргентына, якая дайшла да 1/4 ЧС па футболе.

ІІ, belsat.eu. Фота – Васіль Малчанаў

Стужка навінаў