Магіла ў Свіслачы аказалася пахаваннем невядомай асобы, а не Віктара Каліноўскага


Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспертызы парэшткаў, што былі эксгумаваныя з меркаванай магілы брата Кастуся – Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. Раней Беларусь перадала свае звесткі для параўнання іх з ДНК паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна.

Даследчыкі з Вільні прыйшлі да высновы, што ў магіле ў Свіслачы пахаваны насамрэч не Віктар Каліноўскі.

«Наш судовы медык супаставіў дадзеныя і прыйшоў да высновы, што храмасомы і ДНК не супадаюць з ДНК Кастуся Каліноўскага. Таму пахаванне ў Свіслачы не брата Кастуся Каліноўскага. Ідэнтыфікаваць, хто пахаваны ў магіле не ўяўляецца магчымым, гэта невядомая асоба», – распавёў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Следчы камітэт правёў эксгумацыю магчымай магілы Віктара Каліноўскага яшчэ ў ліпені сёлета. Але вынікі даследавання былі перададзеныя Літоўскаму боку толькі цяпер.

Hавiны
На перапахаванне Каліноўскага ад Беларусі паедзе віцэ-прэм’ер
2019.11.18 16:21

«Чаму беларускі бок так позна перадаў нам матэрыялы – на гэтае пытанне мае адказаць беларускі бок. Бо як вынікае з дакументаў генетычная экспертыза была зроблена яшчэ 1 кастрычніка, а антрапалагічная экспертыза завершана яшчэ напрыканцы верасня. Таму паўтары месяцы мы былі ў невядомасці. Асабіста з майго пункту погляду гэта выглядае як несяброўскі крок беларускіх уладаў, або тых, хто займаецца ў пытаннях супрацы», – адзначыў «Белсату» Рымантас Янкаўскас, прафесар Віленскага ўніверсітэту, каардынатар па ідэнтыфікацыі парэшткаў.

Цырымонія перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. «Белсат» зладзіць адмысловую трансляцыю з цырымоніі.

Інтэрв’ю
Закрытая частка перапахавання Кастуся Каліноўскага – глядзіце на «Белсаце»
2019.11.11 08:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў