На перапахаванне Каліноўскага ад Беларусі паедзе віцэ-прэм'ер


Беларускую дэлегацыю на перапахаванні паўстанцаў у Вільні ўзначаліць віцэ-прэмʼер Ігар Петрышэнка, паведамляе МЗС у афіцыйным «Facebookʼу».

«Мы ўдзячны літоўскаму боку за афіцыйнае запрашэнне Беларусі на ўрачыстую цырымонію перапахавання ўдзельнікаў паўстання 1863 года, якая адбудзецца 22 лістапада ў Вільні. Сумесная гісторыя патрабуе сумесных намаганняў. Рады, што такое разуменне ёсць у абодвух бакоў. З задавальненнем прынялі гэта запрашэнне. Дэлегацыю нашай краіны на мерапрыемстве ўзначаліць намеснік прэмʼер-міністра Ігар Петрышэнка», – гаворыцца ў паведамленні МСЗ.

Таксама дыпведмства Беларусі паведаміла, што выканала абяцанне, дадзенае пісьменніку Андрэю Горвату.

Сёлета 29 сакавіка Андрэй Горват напісаў адкрыты ліст да кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея. У ім пісьменнік выказаў сваю занепакоенасць адсутнасцю цікаўнасці беларускіх дыпламатаў да сенсацыйнай знаходкі на гары Гедзіміна ў Вільні.

«Трымаем слова. Сёння ў МЗС Беларусі літоўскаму боку, які прадстаўляў Пасол Літвы ў нашай краіне, былі афіцыйна перададзены вынікі экспертызы (у тым ліку ДНК) матэрыялаў з магчымага пахавання Віктара Каліноўскага [брат Кастуся Каліноўскага – заўв. belsat.eu] у Свіслачы», – гаворыцца ў паведамленні МЗС Беларусі за 18 лістапада.

Інтэрв’ю
Закрытая частка перапахавання Кастуся Каліноўскага – глядзіце на «Белсаце»
2019.11.11 08:54

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў