Мадура звольніў кіраўніка выведкі і яшчэ 54 вайскоўцаў


Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура звольніў з войска краіны 55 вайскоўцаў з прычыны іх дачынення да спробы дзяржаўнага перавароту. Адпаведны ўказ апублікаваны ў афіцыйным друкаваным выданні венесуэльскага ўрада Gaceta Oficial.

ВІДЭА
Дзяржсакратар ЗША: Мадура быў гатовы ўцячы з Венесуэлы, але яго спынілі расейцы
2019.05.01 08:30

Паводле інфармацыі калумбійскага радыё Caracol, рашэнне закранае 35 сяржантаў, шэсць лейтэнантаў, чатырох капітанаў, столькі ж маёраў ды пяць падпалкоўнікаў. Сярод звольненых і былы кіраўнік нацыянальнай выведкі SEBIN генерал Мануэль Фігэра, які заступіў на сваю пасаду ў 2018 годзе.

Усе вайскоўцы будуць звольненыя з шэрагаў Узброеных сілаў або паніжаныя ў званні.

Hавiны
МЗС Беларусі заступілася за рэжым Нікаляса Мадуры
2019.05.02 08:01

Нагадаем, што 30 красавіка лідар апазіцыі Венесуэлы Хуан Гуаідо апублікаваў у тўітэры відэа, у якім заявіў, што атрымаў падтрымку вайскоўцаў і пачынае заключны этап аперацыі па звяржэнні прэзідэнта краіны Нікаляса Мадура.

Як заявіў у эфіры радыёстанцыі Union Radio чалец Канстытуцыйнай асамблеі Венесуэлы Херарда Маркес, мяцежнымі вайскоўцамі кіраваў генерал Мануэль Фігэра.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў