Лукашэнку запрасілі ў Турцыю


Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць Турцыю з афіцыйным візітам у бліжэйшыя месяцы.

«Ёсць запрашэнне на бліжэйшыя месяцы з боку прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі на адрас прэзідэнт Рэспублікі Беларусь», – паведаміла амбасадар Турцыі ў Беларусі Кезбан Нільвана Дарама на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Паводле амбасадара, гэты візіт на найвышэйшым узроўні «ўпрыгожыць сабой адносіны паміж дзвюма краінамі». «Мы будзем вельмі рады бачыць прэзідэнта Лукашэнку ў сябе ў краіне», – дадала яна.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган наведваў Беларусь у 2016 годзе.

ІІ, belsat.eu, паводле Інтэрфакс

Стужка навінаў