Лукашэнка зладзіў кадравыя вайсковыя прызначэнні


Аляксандр Лукашэнка змяніў кіраўніцтва Генеральнага штаба і камандзіраў войскаў Заходняга аператыўнага камандавання. Адпаведныя ўказы, як паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны, падпісаныя 21 лютага.

Паводле ўказу кіраўніка краіны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба прызначаны генерал-маёр Ігар Кароль. Ён вызвалены з пасады намесніка начальніка Генштаба па баявым кіраванні.

Намеснікам начальніка Генеральнага штаба прызначаны генерал-маёр Руслан Касыгін. Першым намеснікам камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання прызначаны палкоўнік Уладзімір Купрыянюк.

Камандуючым Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сілаў стаў палкоўнік Віктар Гулевіч.

Абноўлена
Начальнік Генштабу: Беларусь гатовая паўдзельнічаць у міратворчых аперацыях ААН
2019.07.12 17:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў