Лукашэнка выказаўся пра ЦТ, «свядомых» і адзенне для школьнікаў


Прымаючы 26 жніўня з дакладам міністра адукацыі Ігара Карпенку, Аляксандр Лукашэнка распавёў, як мусяць выглядаць школьнікі і чаму трэба ўдасканаліць сістэму паступлення ў ВНУ.

Пра змены ў сістэме паступлення ў ВНУ

«Я, вядома ж, чытаю, бачу і чую, мяне інфармуюць, што ў нас не ўсё ў парадку з паступленнем у ВНУ. Да гэтага часу крытыка на цэнтралізаванае тэставанне. Крытыкуюць новую нейкую методыку – вы вынайшлі па падліку гэтых балаў. Хоць галоўнае – не балы, а веды. Усе павінны разумець, і бацькі ў тым ліку, калі ў дзіцяці ёсць веды, то па якіх балам і шкалам не лічы, яны ўсё роўна паступяць у ВНУ. Калі ведаў няма, ніякія балы не дапамогуць», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Скажу шчыра, што я ў апошні час, пасля таго як выслухаў шмат якіх бацькоў (ды і ў мяне хапае вучняў у маёй вялікай сям’і, я гэтым цікаўлюся), ужо пачынаю задумвацца, атрымліваючы вялікі абʼём інфармацыі, што нам, магчыма, давядзецца дзесьці ўдасканальваць, мякка кажучы, сістэму паступлення ў ВНУ. Больш за ўсё мяне хвалюе тое, што абітурыент, які марыць заўтра стаць студэнтам, не здае экзамены тварам да твару з экзаменатарам, з выкладчыкам ВНУ або іншых навучальных установаў», – заявіў А. Лукашэнка.

Hавiны
Кошты навучання ў дзяржаўных ВНУ выраслі на Br100-300. Міністр адукацыі назваў рост «нязначным»
2019.07.12 16:02

«Дзеці павінны быць аднолькавымі»

«Дзеці ідуць у школу. Самае галоўнае маё патрабаванне ў гэтыя дні – дзеці павінны быць аднолькавымі – яны павінны быць добра апранутыя (я не кажу, што аднолькава апранутыя, але добра апранутыя). Хто танней, хто багацейшы. Мы багатых не прымусім апранаць сваіх дзяцей прасцей. Калі яны хочуць апрануць неяк лепей (можа, у іх касцюмы будуць з нейкіх імпартных тканінаў або кашулі нейкія іншыя і гальштукі), гэта іх права. Але ўсё дзеткі павінны быць прыстойна апранутыя, прыйсці з прыстойнымі партфелямі ў школу. І гэтак далей», – сказаў ён.

Лукашэнка распарадзіўся звярнуць асаблівую ўвагу на тых, хто «з-за пэўных абставінаў не можа надаць дастаткова ўвагі сваім дзеткам».

Hавiны
Лукашэнка: рэформамі ў адукацыі мы ніколі не займаліся і займацца не будзем
2019.02.01 11:50

Пра «свядомых» і выбары

Лукашэнка запэўніў, што яго цікавасць – не піяр перад выбарчай кампаніяй.

«Дзеці ідуць у школу. Звычайнае патрабаванне. Каб зноў нашыя «свядомыя» не палічылі, што прэзідэнт перадвыбарчую кампанію праводзіць і гэтак далей. Я проста хачу, выпадак прадставіўся, сказаць, што я ў парламент не збіраюся абірацца. Таму ніякай перадвыбарнай кампаніі асабіста ў прэзідэнта няма і быць не можа», – падкрэсліў ён.

Аб’ектыў
Лукашэнка адчытаў міністра за небяспеку ў школах. А той прапанаваў забараніць у школе мабільнікі
2019.02.26 21:03

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў