Кошты навучання ў дзяржаўных ВНУ выраслі на Br100-300. Міністр адукацыі назваў рост «нязначным»


Міністр адукацыі Ігар Карпенка паведаміў, што ў ВНУ Міністэрства адукацыі Беларусі кошты навучання выраслі на суму ад Br100 да Br300. Пра гэта піша БелТА.

Ігар Карпенка падкрэсліў, што «кошты падрослі нязначна».

Усяго ў Беларусі 51 ВНУ, 21 з іх – Мінадукацыі. У іх ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт ім.М.Танка і іншыя.

Нагадаем, на гэтым тыдні некаторыя беларускія ўстановы вышэйшай адукацыі размясцілі на сваіх сайтах кошты навучання ў 2019/2020 навучальным годзе. Гэтак, у БНТУ кошт навучання на першым курсе вагаецца ў залежнасці ад спецыяльнасці ад Br3380 да Br3605 за год. У БДЭУ незалежна ад спецыяльнасці першакурснікам трэба будзе аплаціць Br2564, студэнтам другога-чацвёртага курсаў – Br2463, пяцікурснікам – Br1092 за год. У Акадэміі кіравання кошт адзін на ўсіх студэнтаў – Br3,2 тыс.

Hавiны
Беларускія ўніверсітэты апублікавалі сёлетнія кошты навучання. Самы дарагі – БНТУ
2019.07.10 19:24

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў