Лукашэнка: рэформамі ў адукацыі мы ніколі не займаліся і займацца не будзем


Падчас нарады, прысвечанай нацыянальнай сістэме адукацыі, Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дзейную сістэму ламаць нельга.

«Да пытаннях адукацыі мы звяртаемся пастаянна. Я проста хачу перш за ўсё сам пераканацца, наколькі рэалізуюцца нашыя рашэнні ў сферы адукацыі. Калі ёсць неабходнасць, падштурхнуць тыя рэформы, якія ідуць у адукацыі. Хоць рэформамі мы ніколі не займаліся і займацца ў адукацыі не будзем. Мы павінны ўдасканальваць тое, што маем сёння, і тое, што атрымалі ўчора. Ломаць нічога нельга», – падкрэсліў ён.

Лукашэнка не выключыў, што пры ўдасканаленні сістэмы адукацыі ў школах і ВНУ прыйдзецца адмовіцца ад некаторых аспектаў.

«Калі мы разумеем, што ад гэтага трэба адмовіцца, гэта трэба рабіць рашуча. Самае галоўнае ў адукацыі, ды і наогул (у эканоміцы і іншых пытаннях) – калі мы ведаем, што трэба рабіць, але праз наш махрысты бюракратызм пачынаем зацягваць гэтыя працэсы. Тады праходзіць час, і мы бачым: тое, што трэба было рабіць учора, ужо непрымальна для сённяшняга і тым больш заўтрашняга дня. Атрымліваецца, этап ня пройдзены, і мы хапаемся за перадавое, а пад гэтым перадавым няма падмурка, – заўважыў ён. – Таму ўсё трэба рабіць паступова, як кажуць у народзе, плаўна. І рухацца ад меншага да большага, ад простага да складанага. Так, мы дамовіліся, будзем дзейнічаць у адукацыі».

У сувязі з гэтым, нагадаў Лукашэнка, ён даручаў узмацніць практыка-арыентаваную падрыхтоўку, скараціць тэрміны навучання ў ВНУ па многіх дысцыплінах, абнавіць навучальныя праграмы і падручнікі. На ягоную думку, са школьных праграм неабходна прыбіраць усе лішняе і прыводзіць іх у адпаведнасць з патрабаваннямі сучаснага жыцця.

На нараду запрошаныя кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава, міністр адукацыі Ігар Карпенка, рэктар БДУІР Вадзім Богуш, дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук і дырэктарка менскай гімназіі №10, старшыня Асацыяцыі кіраўнікоў установаў адукацыі ГА «Беларускае педагагічнае таварыства» Марына Ільіна.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў