Лукашэнка сустрэўся з Пуціным, каб дамовіцца сустрэцца ізноў


14 ліпеня 2019 года. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Бішкеку. Фота – president.gov.by

14 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін анансавалі новую двухбаковую сустрэчу неўзабаве.

Кароткая размова расейскага і беларускага лідараў адбылася ў межах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы ў Бішкеку.

Справка
Шанхайская арганізацыя супрацы – міжнародная арганізацыя, сябрамі якой з’яўляюцца Індыя, Кітай, Казахстан, Расея, Пакістан, Кыргызстан, Узбекістан, і Таджыкістан. Беларусь мае ў ШАС статус дзяржавы-назіральніка.

Афіцыйная старонка кіраўніка Беларусі падае, што Аляксандр Лукашэнка запрасіў свайго расейскага калегу на Еўрапейскія гульні ў Менску. Пасля кароткага спаткання лідары пацвердзілі новую сустрэчу з мэтай абмеркавання пытанняў інтэграцыі.

ЯВ/ДД belsat.eu

Стужка навінаў