Лукашэнка распавёў, колькі мусіць каштаваць метр жылля


На семінары-нарадзе аб павышэнні эфектыўнасці будаўнічай галіны кіраўнік Беларусі засцярог ад аўтаматычнага павелічэння кошту квадратнага метра жылля праз павышэнне заробкаў.

Паводле яго, урад мусіць захаваць формулу «адзін квадратны метр з дзяржпадтрыманнем не вышэйшы за сярэднемесячны заробак».

«Дасягненне ўзроўню заробку адна тысяча рублёў не азначае, што метр жылля аўтаматычна мусіць каштаваць столькі ж», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка загадаў цягам двух гадоў зліквідаваць чаргу шматдзетных сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, бо «іх колькасць няспынна расце». За два апошнія гады колькасць шматдзетных семʼяў павялічылася на 8,5 тысячаў.

Кошт квадратнага метра жылля з дзяржпадтрыманнем да канца 2018 года мусіць скласці Br 923,16. Гэта прапісанае ў пастанове Савету Міністраў. Камерцыйнае жыллё ў Менску каштуе цяпер больш за $ 1300 за 1 квадратны метр (статыстка з realt.by).

Лукашэнка прызнаў, што дзяржава не ў стане забяспечыць сярэдні заробак у Br 1 тыс.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары