Лукашэнка: Пуцін не рваўся ў Польшчу 1 верасня, але гэта справа палякаў


Лукашэнка прамаўляе ў Берасці.
Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі пракаментаваў сваё рашэнне не ехаць у Польшчу на адзначэнне 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны. Пра гэта паведамілі ў ягонай прэс-службе.

Hавiны
«Rzeczpospolita»: Лукашэнка не паедзе ў Варшаву праз Пуціна
2019.08.27 13:49

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што быў не супраць правесці памятныя мерапрыемствы з нагоды пачатку Другой сусветнай вайны. І прадстаўнікі Беларусі ў гэты час былі ў Польшчы.

«Так, Прэзідэнт туды не паехаў. Дык не я адзін не паехаў. І гэта не выпад супраць Захаду. Мы вельмі добра ставімся да польскага народу і будзем да іх так ставіцца», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Адносна таго, што ў Польшчу не запрасілі кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна, ён заявіў, што гэта справа палякаў. Паводле яго, і сам Пуцін «надта і не рваўся туды ехаць». Але Лукашэнка прызнаў, што яму не падабаецца гэта, бо «унёсак асноўны ў перамогу зрабілі менавіта рускія людзі».

Hавiны
Маскве спадабалася рашэнне Лукашэнкі не ехаць у Польшчу
2019.08.29 16:01

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад запрашэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды наведаць падзеі да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Замест яго беларускі бок на падзеях у Варшаве прадстаўляў амбасадар Уладзімір Чушаў. У Расеі віталі такое рашэнне афіцыйнага Менску.

Лукашэнка пра Болтана: Прыехаў і прыехаў

Пракаментаваў кіраўнік Беларусі і розныя здагадкі адносна прыезду ў Беларусь 29 жніўня дарадцы прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Джона Болтана. Лукашэнка нагадаў, што перад гэтым Болтан наведаў Расею.

Меркаванні
Болтан і новая Рэч Паспалітая, або Чаго Масква не даруе Лукашэнку
2019.09.02 13:53

«Мы ж спакойна гэта пераносілі. Мы не ўзнікалі. Прыехаў і прыехаў», – сказаў ён.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што хоча наладзіць стасункі з ЗША, як гэта робіць і Расея.

«Мяне ж кіраўніцтва Расеі ў гэтым не папракае. Гэта канспіралогія вакол так званых палітолагаў, сацыёлагаў, журналістаў асобных прыкормленых. Вось яны і пачынаюць там «бамбіць» з усіх бакоў. Ясна, хтосьці замаўляе. Я ведаю, хто«, – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Макей: Беларусь ужо 10 гадоў папракаюць за «дрэйф у бок Захаду»
2019.09.03 10:47

Ён падкрэсліў, што нягледзячы на крытыку, Беларусь застанецца з Расеяй, «нягледзячы нават на тую палітыку па вуглевадародах, тармажэнні нашых прадуктаў харчавання».

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад запрашэння прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды наведаць падзеі да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай вайны. Замест яго беларускі бок на падзеях у Варшаве прадстаўляў амбасадар Уладзімір Чушаў. У Расеі віталі такое рашэнне афіцыйнага Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў