Лукашэнка пра памерлага ад каронавіруса актора: «Небарака, не вытрымаў»


Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў смерць ад SARS-CoV-2 актора віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктара Дашкевіча.

Падчас сустрэчы з старшынёй Савету Рэспублікі Наталляй Качанавай Лукашэнка заявіў, што акрамя каронавірусу Віктар Дашкевіч меў яшчэ шэраг хваробаў.

«Мы падазраём, што акрамя пнеўманіі і іншых хваробаў, быў і гэты вірус. Мы ж прасілі. Яму заўтра будзе 80 гадоў, чаму ты ходзіш па гэтай вуліцы і тым больш працуеш? То бок старыкоў трэба адназначна зберагчы, таму што ў іх аслаблены імунітэт. І па-другое, у іх букет захворванняў», – цытуе Лукашэнка газета «Звязда».

Віцебскі актор быў шпіталізаваны з цяжкай пнеўманіяй, ляжаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Жонка здаровая, яна ж з мужам жыла, дачка здаровая. Таму што імунітэт моцны. А ён небарака, не вытрымаў, – кажа Лукашэнка. – Паслухайце, ужо больш за дзесяць год ён на пенсіі. Пайшоў на працу. Я не асуджаю. Мабыць, проста мужны чалавек, але трэба паберагчыся. А калі людзі гэтага не зразумеюць, мы нічога ў гэтым плане не зробім».

Віктар Дашкевіч.
Фота: kolastheatre.by

31 сакавіка стала вядома пра першую смерць ад SARS-CoV-2 у Беларусі. Першай ахвярай стаў актор віцебскага Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа Віктар Дашкевіч. Яму было 75 гадоў.

Hавiны
Проста клімат іншы. Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Віцебску
2020.03.31 13:01

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў