Проста клімат іншы. Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Віцебску


31 сакавіка Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай.

Паводле прэс-службы кіраўніка Беларусі, падчас сустрэчы абмяркоўваліся будучыя прэзідэнцкія выбары, сітуацыя ў эканоміцы і «захады супрацьдзеяння распаўсюджванню вірусных інфекцыяў».

Telegram-канал «Пул первого» прыводзіць наступную цытату з кіраўніка Беларусі з гэтай сустрэчы:

«Вы ў мяне чалавек мужны. Салдат такі, што і ў выходныя адпрацавалі ў праблемным рэгіёне, роднай сваёй вобласці. Я не кажу, што там катастрофа нейкая, не. Проста Віцебская вобласць у нас заўсёды, і па клімаце іншая, і трохі ссунуўся гэты пік захворвання. Цяпер там працуе міністр аховы здароўя, я накіраваў яго туды і адмыслоўцаў, каб яны звярнулі ўвагу, прааналізавалі і зрабілі высновы», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

31 стала вядома пра першу смерць ад SARS-CoV-2 у Беларусі. Першай ахвярай стаў актор віцебскага тэатру.

Hавiны
Памёр актор віцебскага тэатру з дыягназам COVID-19
2020.03.31 09:54

30 сакавіка дырэктар віцебскага тэатру, дзе працаваў актор, паведаміў, што 11 актораў Нацыянальнага драматычнага тэатру імя Якуба Коласа цяпер знаходзяцца на бальнічным.

29 сакавіка блогер NEXTA паведаміў, што МУС забараніла міліцыянтам пакідаць і наведваць Віцебшчыну.

Паводле мясцовых жыхароў, віцебскія больніцы перапоўненыя.

Па стане на 14:00 31 сакавіка ў Беларусі пацвердзілі 152 выпадкі інфікавання каронавірусам.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў