Лукашэнка пра палітычную амністыю: Не трэба будаваць ілюзіяў


Адпаведную заяву ён зрабіў сёння на нарадзе ў пытаннях удасканалення заканадаўства, піша БелТА.

«Сёння некаторыя стогнуць і галосяць: вось, амністыя, палітычная амністыя ды іншае. Заўтра будзе палітычная амністыя, калі мне хто-небудзь пакажа хоць адзін палітычны артыкул у нашым Крымінальным кодэксе, што яны асуджаныя ці затрыманыя, арыштаваныя з палітычных матываў. Я іх неадкладна памілую», – сказаў Лукашэнка.

Ён згадаў свой візіт у СІЗА КДБ у кастрычніку і заявіў, што гэтае пытанне ўздымалі і там:

«Нават ім там, у СІЗА, я сказаў, калі яны задавалі галоўнае пытанне, калі іх адпусцяць. Я ім усім выклаў сваё бачанне: усё, што скралі ў народу – вярні, тады мы будзем з вамі весці размову, і я паспрабую адказаць на вашае пытанне – калі. Чакаю. Да гэтага часу – чакаю».

Лукашэнка заявіў: як чалавек дасведчаны ён разумее, што гэтыя пытанні «пратэстуны, верхаводы» абмяркоўвалі са сваякамі.

«Такая магчымасць у гэтых была – грошай шкада. Таму не трэба будаваць ілюзіяў: палітычныя зняволеныя, амністыя і гэтак далей.

Калі чалавек не хоча сядзець у турме за злачынства эканамічнае, фінансавае, крымінальнае злачынства, – аддай апошняе, калі ў цябе ёсць. Мы паказалі ўсё, што ёсць. Не – суд вырашыць. Як вырашыць суд, так і будзе. Вось і ўся палітычная ці іншая амністыя», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

ІК, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў