Лукашэнка плануе вярнуцца да пытання падатковага манеўру ў Расеі


Аляксандр Лукашэнка і Юрый Сянько. Фота: president.gov.by

Беларусь і Расея яшчэ вернуцца да пытання пра кампенсацыю за падатковы манеўр у нафтавай сферы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня на сустрэчы са старшынём Дзяржаўнага мытнага камітэту Юрыем Сянько.

Кіраўнік Беларусі адзначыў, што расейскі падатковы манеўр зменшыў паступленні ад вывазных мытаў за нафтапрадукты, паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.

«Думаю, у бліжэйшы час нам, сцвярджаючы праграму сумесных дзеянняў, прыйдзецца вярнуцца і да гэтага пытання», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Раманчук: Пры такой інтэграцыі Беларусь не будзе адрознівацца ад Татарстану

Між тым казахскі амбасадар у Менску Аскар Бейсенбаеў на прэс-канферэнцыі 16 верасня адзначыў, што падчас візіту ў кастрычніку Лукашэнкі ў Нур-Султан бакі могуць падпісаць пагадненне аб пастаўках нафты з Казахстану ў Беларусь, піша БелТА.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары