Лукашэнка плануе развязаць свае спрэчкі з Пуціным да новага года


Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў беларуска-расейскіх стасунках ёсць нявырашаныя пытанні, але ўсе спрэчкі з Масквой ён плануе развязаць да 2019 года.

Пра гэта Лукашэнка заявіў на прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў у Менску.

«Пытанні пакуль, на жаль, застаюцца. І бліжэйшым часам мы разам з маім расейскім калегам пастараемся іх развязаць», – сказаў Лукашэнка.

Раней, 7 снежня, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заяўляў, што Пуцін і Лукашэнка дамовіліся правесці двухбаковую сустрэчу да новага года.

Hавiны
Расея не хоча кампенсаваць Беларусі стратаў за падатковы манеўр. Андрэй Суздальцаў тлумачыць чаму
2018.12.12 11:50

Лукашэнка падкрэсліў, што журналістам не трэба перабольшваць спрэчкі Беларусі і Расеі.

«Гэта працоўныя моманты. У стасунках паміж нашымі краінамі яшчэ не было сітуацыі, у якіх мы не знайшлі б кампрамісу», – дадаў ён.

Лукашэнка адзначыў, што Расея застаецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі. Ён заявіў, што беларускі бок гатовы і далей развіваць інтэграцыю з Расеяй, але пры ўмовах «жалезабетоннага выканання дасягнутых дамоўленасцяў».

«Інтэграцыйныя пазіцыі Беларусі нязменныя», – падкрэсліў ён.

ІІ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў