Лукашэнка паразмаўляў з Мадура па тэлефоне


Аляксандр Лукашэнка, фактычна, пацвердзіў, што стаў на бок Нікаляса Мадура. На здымку – кіраўнік Венесуэлы 25 студзеня 2019 года. Фота –Cristian Hernandez/EFE

У размове з Нікалясам Мадура кіраўніка Беларусі заявіў, што Беларусь не падтрымлівае вонкавае ўмяшанне іншых дзяржаваў у справы Венесуэлы.

25 студзеня падчас тэлефоннай размовы з Нікалясам Мадура Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што перажывае за «чарговы віток напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, гэтак і за межамі краіны».

Кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што Беларусь цалкам адданыя і паслядоўна выступае за мірнае ўрэгуляванне ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў межах прававога поля і канстытуцыі краіны.

«Катэгарычна не падтрымліваем любое вонкавае ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне», – заявіў Лукашэнка.

Сам Мадура заяўляе, што згодны на міжнародны ўдзел ува ўрэгуляванні венесуэльскага канфлікту.

23 студзеня старшыня вэнэсуэльскага парлямэнту Хуан Гуаідо абвесціў сябе выконваючым абавязкі прэзідэнта.

Яго падтрымалі амаль усе суседнія краіны, а таксама ЗША, Канада і Грузія.

Справка
У Венесуэле ўжо некалькі гадоў працягваецца гаспадарчы і палітычны крызіс. Апазіцыя не прызнае вынікаў леташніх прэзідэнцкіх выбараў 2018 году, на якіх перамог Мадура.

У сваю чаргу на бок Мадура сталі Балівія, Уругвай, Мексіка, Іран, Сірыя, Куба і Расея. Апошняя нават адправіла на асабістую абарону Мадура 400 наймітаў.

Hавiны
Беларускі варыянт для Венесуэлы? РФ прапаноўвае пасярэдніцтва паміж Мадура і Гуаідо
2019.01.25 19:41

Беларусь, фактычна, прызналася ў тым, што стала на бок Мадура. Аляксандр Лукашэнка запэўніў свайго калегу, што Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрыманне беларускага боку.

ДД

Стужка навінаў