Лукашэнка паляцеў у Сочы на сустрэчу з Пуціным


Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Расейскую Федэрацыю. Самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорту Менск, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«Плануецца, што ў другой палове дня ў Сочы адбудзецца сустрэча беларускага лідара з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Бакі разгледзяць актуальныя пытанні, якія стаяць на парадку дня двухбаковай супрацы», – адзначае прэс-служба.

  • У Сочы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмяркуюць пытанні беларуска-расейскай інтэграцыі. 8 снежня ў Маскве адбудзецца паседжанне Найвышэйшага Дзяржаўнага Савету Саюзнай дзяржавы, дзе запланавана падпісанне інтэграцыйных дакументаў. Гаворка ідзе пра «Праграму дзеянняў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Федэрацыі па рэалізацыі палажэнняў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы», якая ўключае ў сябе 31 «дарожную мапу»
  • Менск працягвае ўвязваць падпісанне гэтых дакументаў з вырашэннем ключавых пытанняў эканамічнай супрацы (кампенсацыя за падатковы манеўр, цана на газ, доступ да рынкаў). Аніякіх зрухаў у гэтым напрамку дагэтуль няма. «Прэм’ер-міністр ужо сказаў, гэта выпрацаваная пазіцыя: калі не будуць вырашаны нашыя прынцыповыя пытанні (па пастаўках вуглевадародаў, адкрыццю як след рынкаў для нашых тавараў, зняцці бар’ераў ды інш.) ніякія дарожныя мапы не могуць быць падпісаныя», – заявіў Лукашэнка 17 лістапада.
Hавiны
Што трэба ведаць пра «дарожныя мапы» і перамовы Лукашэнкі з Пуціным
2019.12.04 16:26

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў