Лукашэнка пахваліў «Дынама» (Берасце) і ў якасці прыкладу для спартоўцаў назваў Домрачаву


Фота: president.gov.by

Падчас уручэння дзяржаўных узнагародаў спартоўцам і трэнерам па веславанні на байдарках і каноэ Аляксандр Лукашэнка закрануў і іншыя віды спорту і ўзгадаў некаторых спартоўцаў, піша прэсавая служба кіраўніка краіны.

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з спартоўцамі выказаў меркаванне, што ім неабходна змагацца перадусім менавіта за першае месца і лепшы вынік, а не дзеля грошай. А ўжо калі будуць вынікі, то яны атрымаюць не толькі пашану і павагу, а таксама і грошы. У якасці прыкладу Лукашэнка назваў Дарʼю Домрачаву і Івана Ціхана.

«Як можна не захапляцца такімі людзьмі? Гэта сапраўдныя спартоўцы. І я іх ведаю асабіста. І яны заўсёды ў краіне будуць мець падтрыманне, пакуль я прэзідэнт, і нават калі мяне не будзе, я ўпэўнены, нехта іншы будзе іх падтрымліваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота: president.gov.by

Акрамя іншага кіраўнік краіны пахваліў гульцоў футбольнай каманды «Дынама» (Берасце), якая стала чэмпіёнам Беларусі.

«Я парадаваўся, што яны сталі чэмпіёнамі. Не таму, што БАТЭ мне не родная каманда. Для мяне БАТЭ таксама родная, як і ўсе іншыя. Але я рады за Берасце, што зʼявілася валявая, канкурэнтная каманда, кіраўнікі, трэнеры. І не за дзяржаўны кошт. Прыйшлі – і перамаглі », – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванне, што нацыянальны футбол пачаў адраджацца.

Hавiны
Лукашэнка: Спорт – гэта вайна
2019.11.26 13:35

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў