Лукашэнка паедзе ў Маскву на парад Перамогі


Аляксандр Лукашэнка прыняў запрашэнне на парад Перамогі ў Маскве, які адбудзецца 24 чэрвеня. Пра гэта паведаміў амбасадар РФ Дзмітрый Мезенцаў, піша «РИА Новости».

Паводле Мезенцава, гэтае рашэнне Лукашэнкі «пацвярджае адзінства падыходаў дзвюх нашых брацкіх дзяржаваў у ацэнцы подзвігу савецкага народа, салдат Вялікай Айчыннай вайны».

Ён таксама выказаў падзяку Лукашэнку за гатоўнасць прыняць удзел ва ўрачыстасцях. Па словах дыпламата, гэта яшчэ адзін прыклад «глыбінных гістарычных стасункаў, той стратэгіі супрацы» Масквы і Менску, якой «не могуць перашкодзіць ніякія спрэчкі гаспадарчых суб’ектаў, нейкія пытанні адзін да аднаго».

Пра парад у Маскве ўчора выказаўся Аляксандр Лукашэнка. «Як жа: беларусы правялі парад 9 траўня, а Расея не правяла – трэба праводзіць. Ну, паедзем правядзем парад», – сказаў ён, наведваючы прадпрыемства «Горадня Азот».

У парадзе таксама прымуць удзел беларускія вайскоўцы.

Hавiны
Парад ва ўмовах каронавіруса: з якімі наступствамі сутыкнулася Беларусь?
2020.05.25 11:23

КА belsat.eu

Стужка навінаў