Лукашэнка паедзе да Зяленскага на Форум рэгіёнаў


Кіраўнік Беларусі прыняў запрашэнне прэзідэнта Украіны паўдзельнічаць у Форуме рэгіёнаў у Жытоміры 3-4 кастрычніка.

Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі ва Украіне Ігар Сокал.

«Уладзімір Зяленскі запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум рэгіёнаў у Жытоміры. Наш прэзідэнт пацвердзіў свой удзел. Гэта стане найважнейшым мерапрыемствам у двухбаковых адносінах», – цытуе словы Сокала БелТА.

ВІДЭА
Лукашэнка і Зяленскі – што агульнага? Каментуе Віталь Портнікаў
2019.04.20 15:37

Падчас прэзідэнцкай кампаніі ва Украіне Лукашэнка выказаў сумнеў, што Зяленскі зможа выйграць. Спачатку ён агітаваў супраць яго, а пасля дэбатаў на стадыёне ў Кіеве, ён завочна перайшоў з ім на «ты», ласкава назваўшы Зяленскага «Валодзя».

Меркаванні
Чаму Зяленскі – не Лукашэнка
2019.04.22 19:11

Зяленскі ж высмейваў кіраўніка Беларусі, калі яшчэ не ведаў, што ім давядзецца сустракацца і супрацоўнічаць.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў