Лукашэнка паабяцаў мадэрнізаваць 18 мастоў за еўрапейскія грошы


Падчас працоўнага візіту ў Слаўгарадскі раён Магілёўшчыны Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост праз раку Сож і паабяцаў адрамантаваць мясцовыя дарогі. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнка паабяцаў у будучай пяцігодцы прывесці ў парадак дарогі мясцовага значэння.

«Да абласных цэнтраў мы зрабілі дарогі. Цяпер трэба правесці ў парадак да раённых цэнтраў. Гэта абавязкова мы павінны скончыць. І дадаткова ад раённых цэнтраў да аграгарадкоў», – сказаў ён.

«Без дарог у нас жыцця няма. Гэта і настрой людзей, і эканоміка, і транзіт, на якім мы хочам зарабіць», – падкрэсліў Лукашэнка.

«Мы дамовіліся: у бліжэйшыя тры гады ў Беларусі будзе мадэрнізавана і пабудавана 18 мастоў. Каля $ 130 млн укласці ў гэта. Еўрапейскія грошы ёсць. Гэтыя грошы павінны застацца ў нас. Вы абавязкова павінны выйграць падрад. Да гэтага часу мы выйгравалі гэтыя конкурсы», – звярнуўся ён да мостабудаўнікоў.

Нагадаем, летась Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прыняў рашэнне выдзеліць Беларусі крэдыт на рамонт мастоў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў