Лукашэнка назваў самага ганаровага беларускага іерарха


Пра гэта ён паведаміў у віншавальнай тэлеграме былому мітрапаліту Менскаму і Слуцкаму.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта з днём нараджэння.

«Сваім служэннем Вы ўнеслі вялікі ўклад у развіццё Беларускай праваслаўнай царквы, – гаворыцца ў віншаванні. – Ваш агульнапрызнаны аўтарытэт заўсёды дапамагаў у вырашэнні важных дзяржаўна-царкоўных пытанняў».

Лукашэнка дадаў, што Мітрапаліт Філарэт па праву з’яўляецца самым ганаровым іерархам у Беларусі, яго досвед арцыпастыра і настаўніка запатрабаваны ў сучасных умовах і дапамагае ўмацаванню духоўнага адзінства беларускага грамадства.

Паштовая марка Беларусі з выяваю архірэя РЦП Філарэта

Епіскап Расейскай праваслаўнай царквы, былы мітрапаліт Менскі і Слуцкі, нарадзіўся 21 сакавіка ў Маскве. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савету ў 1990-1995 гг. Герой Беларусі. Выйшаў на адпачынак пасля таго, як яму споўнілася 75 гадоў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары