Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае навукова-вытворчае прыватнае прадпрыемства «Адані», якое займаецца выпускам медычнай тэхнікі і сістэм бяспекі, паведамляе БелТА.
Кіраўнік дзяржавы знаёміцца з арганізацыяй працы на прадпрыемстве, асаблівасцямі вытворчасці.
«Адані» – высокатэхналагічнае прадпрыемства поўнага інавацыйнага цыклу (распрацоўка, вытворчасць, сэрвіс). Яно арыентавана на распрацоўку тэхналогіяў у галіне лічбавай візуалізацыі медычнага рэнтгенаўскага малюнка, сістэм рэнтгенаўскага дагляду і неразбуральнага кантролю.
З 2010 года «Адані» з’яўляецца рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны «Менск». За мінулыя гады тут створана 545 працоўных месцаў, укладзена інвестыцыяў на суму $38,6 млн, на тым ліку ў асноўны капітал – $25,6 млн.
«Адані» пастаўляе прадукцыю ў 86 краін. Гэта навуковыя аналітычныя прыборы, рэнтгенаўскае абсталяванне, сканеры чалавека ў поўны рост, багажныя і транспартныя сканеры.
KA belsat.eu