Лукашэнка наведае Кыргызстан для сустрэчы АДКБ


Кіраўнік Беларусі 27-28 лістапада наведае з рабочым візітам Кыргызстан, дзе прыме ўдзел у сесіі Савету калектыўнай бяспекі АДКБ. Пра гэта паведамілі ў Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Апроч кіраўнікоў дзяржаваў, удзел у саміце прымуць міністры замежных справаў, абароны і сакратары саветаў бяспекі.

Hавiны
Беларускага генерала ўзгаднілі на кіраўніка АДКБ
2019.05.23 07:47

Лукашэнка ў сваім выступе збіраецца акрэсліць пазіцыю і асноўныя прапановы для развіцця і ўмацавання міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Таксама ён правядзе сустрэчы і перамовы з замежнымі калегамі.

АДКБ была заснаваная ў 1992 годзе. Апроч Беларусі, у яе склад таксама ўваходзяць Расея, Арменія, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў