Лукашэнка: «На гэтым тыдні мусіць быць наведзены парадак у Менску»


Наталля Качанава будзе займацца сталіцаю, а Раман Галоўчанка і Ігар Сергяенка навядуць парадак у рэгіёнах краіны, перадае старонка Лукашэнкі.

Нарада ў актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі.
Фота: president.gov.by

На сённяшняй нарадзе ў актуальных пытаннях міжнароднай палітыкі, Аляксандр Лукашэнка даручыў розным дзяржаўным людзям навесці парадак у краіне. Перадусім гэта датычыць парадку ў Менску. За яго адказвае Наталля Качанава. Прычым залагодзіць сітуацыю яна мусіць цягам тыдня – распрацаваць у гарвыканкаму адпаведны праект пастановы і ўнесці яго на сесію Савету рэспублікі.

«Без усялякага варварству! Каб не даць гэтым нягоднікам папісваць, што мы – варвары», – сказаў Лукашэнка.

А Раман Галоўчанка і Ігар Сяргяенка мусяць навесці парадак у рэшце рэгіёнаў краіны. Што дакладна маецца пад гэтым на ўвазе – не ўдакладняецца.

Але ўжо стала вядома, што ў Менску зацверджаны план дадатковых захадаў па забяспечанні грамадскага парадку.

Памочнік Лукашэнкі па Менску Аляксандр Барсукоў заявіў, што будзе наводзіць у Менску «узорны парадак». А за ягонае парушэнне пагражае не толькі адміністрацыйная, але і нават крымінальная адказнасць.

«Хачу папярэдзіць грамадзянаў: аніхто ні з кім цырымоніцца не будзе. Час дамаўлення скончана. Камунальныя службы будуць прыбіраць усе, што нанеслі. І побач будуць знаходзіцца супрацоўнікі міліцыі. Любое ўмяшанне ў іх дзеянні цягне не толькі адміністрацыйную, але і крымінальную адказнасць. Ад сёння камунальныя службы, грамадзяне, дружыннікі будуць наводзіць парадак на дваровых тэрыторыях. Ня ўмешвайцеся ў іх дзеяння. Хочаце дапамагчы – выходзьце», – перадае ягоныя словы дзяржаўнае агенцтва «Менск-навіны».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў