Лукашэнка ляціць у Туркменістан на саміт лідараў СНД


Аляксандр Лукашэнка 10-11 кастрычніка наведае з працоўным візітам Ашхабад, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

У Туркменістане ён возьме ўдзел у паседжанні Савету кіраўнікоў дзяржаў СНД. У парадак дня саміту ўваходзяць пытанні ўзаемадзеяння ў сферы стратэгічнай эканамічнай супрацы, праваахоўнай і вайсковай галінах, барацьбе з тэрарызмам і экстрэмізмам.

Чакаецца таксама прыняцце звароту лідараў СНД да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў вайне.

Паведамляецца, што Лукашэнка на палях саміту традыцыйна правядзе серыю перамоў са сваймі замежнымі калегамі па тэматыцы двухбаковай супрацы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў