3 снежня падчас нарады з кіраўніцтвам ураду Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў памер дэфіцыту ў Фондзе сацыяльнай абароны насельніцтва (ФСАН).
«За шэсць гадоў дэфіцыт Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва вырас у 9 разоў. І недахоп сродкаў у фондзе стабільна прыкладна 10 %», – цытуе кіраўніка Беларусі ягоная прэс-служба.
Сёлета, на тое, каб «залатаць» дзірку ў бюджэце ФСАН планавалі выдаткаваць суму ў Br 686 млн.
ЮВ, belsat.eu