Кіраўнік Беларусі паведаміў 3 красавіка, наведваючы Смалявіцкі раён, пра тое, што можа працягнуць школьныя канікулы ў краіне. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
«Хочуць, каб мы працягнулі вакацыі, заўтра мне адсправаздачыцца міністр адукацыі. Заўтра-паслязаўтра мною будзе прынята рашэнне. Хутчэй за ўсё, мы працягнем на тыдзень», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Школьныя вакацыі ў Беларусі пачаліся 30 сакавіка і сканчаюцца 4 красавіка.
Пры гэтым кіраўнік краіны заявіў, што масавыя падзеі ў Беларусі не забараняюць, але і нікога туды не заганяюць, піша БелТА.
«Нікога не заганяюць. Проста прапануем: калі хочаце, калі ласка, паклічце. Не, значыць, няма», – сказаў ён.
У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў аматарскі хакейны чэмпіянат, які зараз праходзіць у Беларусі і ў якім удзельнічае і ягоная каманда. Паводле яго, адну з апошніх гульняў захацелі наведаць курсанты ваенізаваных ВНУ, і ім гэта не забаранілі.
Кіраўнік Беларусі заклікаў беларусаў не панікаваць праз каронавірус.
На яго думку, галоўная небяспека інфекцыі – гэта «каронавірусны псіхоз«, які прынясе шмат небяспечных наступстваў.
МГ belsat.eu