Літва можа пачаць расследаваць гвалт беларускіх сілавікоў. На чарзе – іншыя краіны


Максім Харошын і Святлана Ціханоўская.
Фота: t.me/tsikhanouskaya

Штаб Святланы Ціханоўскай падаў першую заяву на расследаванне злачынстваў сілавікоў у рамках універсальнай юрысдыкцыі.

Заяву для распачынання крымінальнай справы падалі паводле факту гвалту над прадпрымальнікам Максімам Харошыным, паведамляе штаб Ціханоўскай. У межах справы сабраныя вынікі медэкспертызы, якая выявіла цялесныя пашкоджанні, фота і відэа яго затрымання, на якіх паказаныя твары падазраваных сілавікоў.

Адвакат Гедрус Данелюс, які падаў заяву ў генпракуратуру Літвы, тлумачыць, што літоўскі закон дазваляе праводзіць дасудовае расследаванне і сам суд, калі злачынства было здзейснена не ў Літве і падазраваны не знаходзіцца ў краіне. Абавязкова прысутнасць заяўніка, то бок ахвяры. І калі ў справе ёсць наўпроставыя доказы, суд паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі мае права вынесці прысуд.

Hавiны
У сеціва выклалі відэа, знятае камерамі сілавікоў, і спісы найлепшых АМАПаўцаў
2020.11.27 15:52

Штаб Святланы Ціханоўскай распрацоўвае падачу і іншых такіх заяў у розных краінах, куды выехалі беларусы, што прайшлі праз катаванні з боку сілавікоў. У Вільні будзе знаходзіцца каардынацыйны цэнтр праекту.

Дарадца Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі заявіў, што канчатковая мэта – крымінальны пераслед у Беларусі, а прамежкавая – аб’яўленне злачынцаў у міжнародны вышук.

«Мы запусцілі гэты праект у рамках Народнага Трыбуналу. Кожны, хто здзяйсняе злачынствы і бʼе дубінкамі людзей, павінен панесці адказнасць і не здзіўляцца, калі яго імя зʼявіцца ў спісах Інтэрпола», – заявіў ён.

Абноўлена
Максім Харошын раздаваў кветкі дзяўчатам на маршах, у РУУС яго білі нагамі і дубінкамі
2020.10.13 15:17

Уладальнік кветкавай крамы «Первый Цветной» Максім Харошын быў затрыманы ранкам 13 кастрычніка ў адным са сталічных двароў. Мужчына вядомы тым, што на жаночых маршах раздаваў кветкі дзяўчатам.

Да аўтамабіля Максіма падʼехалі два аўта з невядомымі ў балаклавах. Мужчыну «дасталі» з машыны, і з заламанымі за спінаю рукамі «суправадзілі» ў мікрааўтобус. Затрыманага даставілі ў РАУС Першамайскага раёну, адкуль яго забралі ў больніцу. У Максіма былі дыягнаставаныя чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія пабоі.

Праз некаторы час Максім Харошын з’ехаў у Літву.

Hавiны
Збіты міліцыянтамі ўласнік крамы кветак выехаў за мяжу
2020.10.18 20:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў