Лідзія Ярмошына распавяла, калі лепш правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў


Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што праводзіць парламенцкія выбары 7 лістапада будзе не вельмі зручна. Нагадаем, раней з прапановай правесці выбары ў гэты дзень выступіў Аляксандр Лукашэнка.

«Мы будзем прапаноўваць прэзідэнту дату 17 лістапада», – заявіла Ярмошына «РИА Новости».

Паводле яе, дата 7 лістапада, пра якую ў ходзе паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу казаў Лукашэнка, не занадта камфортная праз супадзенне некалькіх выходных дзён. 7 лістапада – дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі і з’яўляецца дзяржаўным святам у Беларусі. Праз перанос працоўных дзён выходнымі ў краіне будуць таксама 8-е, 9-е і 10-е лістапада.

«Мы лічым, што праводзіць выбары 17 лістапада больш зручна. Магчыма, вядома, што і 7 лістапада пройдуць выбары, але мы будзем прапаноўваць 17-е», – сказала Ярмошына.

Кіраўніца ЦВК таксама паведаміла, што збіраецца напісаць Лукашэнку ліст з просьбай прыняць яе з дакладам, і тады меркаваную дату парламенцкіх выбараў яны абмяркуюць больш дэталёва.

Hавiны
Другая АЭС, новае свята 5 чэрвеня і рэфармацыя Царквы. Лукашэнка звяртаецца да народу
2019.04.19 09:27

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў