Лідара J:морс Уладзіміра Пугача выклікалі ў СК


23 снежня да 9:30 ён мае з’явіцца на допыт у Следчы камітэт. Пра гэта журналістам паведаміў прэс-сакратар Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў, паведамляе Interfax.by.

Уладзімір Пугач зʼяўляецца чальцом асноўнага складу КР.

Напярэдадні стала вядома, што Генпракуратура Беларусі распачала ў дачыненні да чальцоў КР крымінальную справу «па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, г.зн. здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт арт.361-1 КК». Яго фігурантамі сталі экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская, чальцы прэзідыума КР Марыя Калеснікава, Максім Знак, Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі.

Раднянкоў не валодае інфармацыяй, ці звязаны выклік Пугача ў СК з гэтай крымінальнай справай, але заявіў, што верагоднасць гэтага высокая.

Уладзімір Пугач. Фота instagram.com/vladimir_pougatch

У жніўні па факце стварэння КР у Беларусі ўжо была распачатая крымінальная справа па арт. 361 КК («Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»).

Каардынацыйная рада – гэта працоўная група, якая мелася дапамгчы забяспечыць мірны і стабільны трансфер улады. Штаб Святланы Ціханоўскай пачаў ейнае фармаванне ад 15 жніўня. У Каардынацыйнай радзе больш за 30 імёнаў. Гэта прадстаўнікі бізнесу, палітычных партыяў, грамадскіх арганізацыяў і эканамісты. Улады пачалі ціснуць на КР ад пачатку стварэння. Большасць выклікалі на допыты ў СК.

Hавiны
Налёт на «Прэс-Клуб»: затрыманая Юлія Слуцкая, ператрусы ў топ-менеджараў
2020.12.22 16:49

Стужка навінаў