Кіраўнік ураду Каталунні Карлэс Пучдэмон заявіў у Барсэлоне, што Каталуння заваявала права на незалежную дзяржаву.
Паводле яго, рэферэндум адбыўся нават нягледзячы на супраціў з боку Мадрыду.
Улады Каталунні паведамілі, што 90 % удзельнікаў галасавання падтрымалі ідэю незалежнасці ад Іспаніі. Пры гэтым яўка была невысокай – у галасаванні, паводле ўладаў Каталунні, узялі ўдзел 42,3 % выбарнікаў.
Канстытуцыйны суд абвесціў рэферэндум незаконным. Сотні чалавек пацярпелі ў сутычках з паліцыяй, якая спрабавала перадухіліць галасаванне.
«Абʼектыў» пра ўчорашні рэферэндум
Спікер каталонскага парламенту Кармэ Форкадэль склікала паседжанне прадстаўнікоў усіх партый на 14:00 паводле мясцовага часу ў панядзелак, паведамляе іспанскае агенцтва «Efe».
Згодна з каталонскім законе аб рэферэндуме, прынятым каталонскім парламентам 6 верасня, а пасля адмененым Канстытуцыйным судом Іспаніі, парламент мусіць правесці паседжанне па пытанні аб абвяшчэнне незалежнасці праз двое содняў пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў рэферэндуму.
Глядзіце таксама: