«Лепшая зброя супраць глупства – смех». Нефармальны СТРЫМ з суду над белсатаўцамі


Нашыя пасля суда. Падрабязнасці тут: http://belsat.eu/news/lepshaya-zbroya-suprats-glupstva-smeh-nefarmalny-strym-z-sudu-nad-belsatautsami/

Opublikowany przez Белсат TV Poniedziałek, 30 października 2017

30 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна Менску будуць разглядаць справы адразу чатырох журналістаў «Белсату». Іх абвінавачваюць у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ. Нашыя калегі правядуць нефармальны стрым з суду. Далучайцеся да прагляду!

17.10. Суд аштрафаваў Алеся Баразенку і Ганну Аземшу на 25 базавых велічынь (575 рублёў) кожнага.

16.20. Распачаўся суд над Баразенка і Аземшай. Журналісты не прызнаюць сябе вінаватымі.

15.53. Андрусь Козел і Вольга Чайчыц аштрафаваныя на 45 базавых велічынь (1035 рублёў) кожны. Адпаведнае рашэнне прыняла суддзя Вікторыя Шабуня.

14:55. Як паведамляе прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі, на судзе ў якасці сведкі прысутнічае міліцыянт Дзмітры Кротаў.

Падпалкоўнік міліцыі Дзмітры Кротаў, які склаў пратаколы на белсатаўцаў

14:30 Справы Андруся Козела і Вольгі Чайчыц аб’яднаныя ў адну, Ганны Аземшы і Алеся Баразенкі – адпаведна. Судзіць журналістаў будуць па двое адразу.

13.55 Распачынаецца суд над Андрусём Козелам. Адразу пасля – вынікі ў жывым эфіры.

У 14:00 чакаюць аператара Андруся Козела, а журналістку Вольгу Чайчыц а 16:00.

У гэтым жа судзе, але а 15:00 і 17:00, чакаюць Аляксандра Баразенку і Ганну Аземшу. Супраць іх таксама завялі справы за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі медыяў».

Журналістам пагражае штраф ад 20 да 50 базавых велічыняў. 10 кастрычніка ў Аляксандра Баразенкі ў чарговы раз канфіскавалі тэхніку і аштрафавалі на 920 рублёў за нібыта парушэнне аўтарскіх правоў праз выкарыстанне брэнду «Белсат».

Гэтым разам мы ладзім альтэрнатыўны стрым – камунікацыю з гледачамі ў жартаўлівай форме. Журналістка Ганна Аземша патлумачыла, што гэта значыць:

«Паспрабуем, каб было весела, бо колькі можна сур’ёзна ставіцца да гэтых судовых паседжанняў? Па гэтым артыкуле яны не маюць права нас судзіць. Гэта відавочнае глупства. А лепшая зброя супраць глупства – смех. Пад смехам падаюць муры. Калі яны вырашылі пагуляцца з намі ў гульні, то і мы маем, што адказаць».

Нагадаем, паводле артыкулу пра незаконны выраб прадукцыі медыяў і працы без акрэдытацыі толькі за гэты год журналісты «Белсату» заплацілі дзяржаве прыблізна $ 14 000. Таксама нашых калег асудзілі на дзясяткі содняў адміністратыўных арыштаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў