Квіткі на праезд будуць прадаваць не ў кіёсках «Менсктрансу», а ў «Табакерках»

Дырэктар філіялу «Агенцтва Менсктранс» Сяргей Ласіцкі паведаміў, што кіёскі «Менсктранс» плануецца прыбраць, а купляць талоны на праезд і папаўняць праязныя можна будзе ў кіёсках «Табакерка». Пра гэта піша the-village.me.

Ласіцкі растлумачыў, што масавы вывад кіёскаў пачнецца з чэрвеня і штомесяц будуць зачыняцца па 15 павільёнаў. Да канца года застанецца каля 25 кропак продажаў, у тым ліку 10 кас у падземных пераходах метро.

З нядаўніх часоў квіткі на адну паездку прадаюцца ў кіёсках «Табакерка». Цяпер квіткі можна набыць у 25 такіх кіёсках, да канца года іх колькасць павялічыцца. Прапрацоўваецца пытанне, каб у «Табакеркі» не толькі прадавалі разавыя талоны, але і папаўнялі праязныя.

Таксама не выключана, што талоны пачнуць прадаваць у гандлёвых цэнтрах і на рынках. Пункту продажу талонаў ужо адкрылі на Камароўскім і Курасоўшчынскі рынках, але пакуль рэалізацыя там нізкая. Менсктранс прааналізуе працу гэтыя кропак і вырашыць, ці мэтазгодна развіваць продаж на рынках.

Акрамя таго, рыхтуюцца да ўводу ў эксплуатацыю тэрміналы па продажы білетаў і папаўнення праязных.

  • У снежні 2017 года Лукашэнка дазволіў кампаніі алігарха «Энерго-Оил» Аляксея Алексіна стварыць адзіную тавараправадную сетку ў тытунёвай сферы. У межах стварэння такой сеткі ў Беларусі зʼявіліся кіёскі «Табакеркі» (агулам да 2020 года плануецца стварыць да 2,5 тысяч аб’ектаў). «Табакеркі» выклікалі абурэнне ў грамадстве, бо раней улады або цалкам забаранілі кіёскі дробных прадпрымальнікаў (як, напрыклад, у Менску) або значна абмежавалі іх колькасць. Па стане на студзень 2020 года ў Беларусі налічвалася 2300 кіёскаў «Табакерка».

Улады дазволілі яму тое, што забаранілі тысячам. Хто гэты бізнесмен?

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама