Кветкі, паркоўкі і кавярні звонку. Як зрабіць з беларускіх гарадоў Швейцарыю?


Украінскі блогер Андрэй Гупса выпусціў відэа, у якім ён прапаноўвае, як палепшыць выгляд беларускіх гарадоў.

Украінскі блогер Андрэй Гупса распавёў, як зрабіць беларускія гарады яшчэ лепей. У якасці прыкладу ён узяў некалькі менскіх і гарадзенскіх вуліцаў.

Больш зеляніны

Дадайце на фундамент кветак, не фарбуйце яго ў пануры шэры колер – і звычайны шматпавярховы дом зусім інакш будзе глядзецца.

Першы паверх «раней». Скрыншот з відэа
Першы паверх «пасля». Скрыншот з відэа

Іншая афарбоўка балконаў

Калі выбраць іншую фарбу, звонку дамы будуць не так вычварна глядзецца.

Балкон «раней». Скрыншот з відэа
Балкон «пасля». Скрыншот з відэа

 

Двор для людзей

Блогер прапаноўвае рабіць ва дварах нармальную паркоўку, дадаваць ліхтары і дзіцячыя пляцоўкі.

Двор «раней». Скрыншот з відэа
Двор «пасля». Скрыншот з відэа

Выспа бяспекі

Падаецца, такая дробязь, аднак вельмі важная не толькі эстэтычна, але і практычна. Андрэй Гупса прапаноўвае іх больш дакладна аформіць.

Выспа бяспекі «раней». Скрыншот з відэа
Выспа бяспекі «пасля». Скрыншот з відэа

 

Першы паверх для людзей

На першым паверсе шматпавярховых дамоў часта месцяцца дробныя крамы, цырульні ды іншыя бізнесы. Часта яны даволі нягегла ўпісаныя ў экстэр’ер. Вось якія прапанаваў блогер.

Першы паверх дому «до». Скрыншот з відэа
Першы паверх «пасля». Скрыншот з відэа

Відэа на момант публікацыі набрала ўжо 13 тысячаў праглядаў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў