Кухар Пуціна ўзначаліў «фабрыку троляў», якая атрымала назву медыягрупа «Патрыёт»


Шэраг інтэрнэт-выданняў, якія ўвайшлі ў медыягрупу «Патрыёт», афіцыйна ўзначаліў кухар Уладзіміра Пуціна Яўген Прыгожын. Раней прадпрымальнік з Пецярбурга катэгарычна адмаўляў сваю сувязь з СМІ. Пра гэта піша Бі-Бі-Сі.

Інтэрнэт медыі, сярод якіх «Федеральное агентство новостей» (РИА ФАН), «Народные новости», «Экономика сегодня» і «Политика сегодня» агучылі, што ствараюць медыягрупу «Патриот». Інтэрнэт выданні агулам ахопліваюць аўдыторыю больш за 26 мільёнаў чалавек. Такая колькасць нашмат большая, чым, напрыклад, у ТАСС або RT, піша выданне The Bell.

Hавiны
Расейскую «фабрыку троляў» троляць за махлярства
2016.10.15 11:04

Пры гэтым упершыню афіцыйна ў якасці кіраўніка на сайце групы пазначаны Яўген Прыгожын. Варта адзначыць, што незалежныя медыі даўно вылічылі, што названыя сайты курыруе Прыгожын. У сеціве іх звязвалі з «фабрыкай троляў».

Бі-бі-сі раней пісала, што СМІ з «фабрыкі троляў» Прыгожына могуць быць датычныя да распаўсюджвання фэйкаў.

Hавiны
ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Расеі за спробу ўмяшання ў выбары
2019.09.30 20:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў