Крымінальная справа актывіста Піліпа Шаўрова скончаная. Яму прысудзілі штраф у Br 1350


Актывіста «Маладога фронту» абвінавацілі ў хуліганстве і апаганьванні збудаванняў.

Сёння вынеслі прысуд актывісту «Маладога фронту» Піліпу Шаўрову. Згодна з інфармацыяй belsat.eu, ён атрымаў 1350 рублёў штрафу паводле арт. 339 ч.1 Крымінальнага кодэксу («хуліганства») і арт. 341 («апаганьванне збудаванняў»). Маёмасць Шаўрова застаецца арыштаванай да моманту выканання прысуду. Суддзя Ігар Касцян задаволіў патрабаванне пракурора, якая прасіла даць актывісту штраф у 50 базавых велічынь.

Суд над Піліпам Шаўровым, фота: «Прававая ініцыятыва»

Нагадаем, што Піліп Шаўроў 16-19 студзеня 2020 года пафарбаваў рукі помніку Пушкіна, намаляваў бел-чырвона-белы сцяг на помніку МУС і зрабіў графіці «1937» на сценцы помпавай станцыі ў Бараўлянах. Ён правёў у СІЗА амаль чатыры месяцы. Суд над ім пачаўся толькі ўчора, 18 траўня.

Hавiны
Пачаўся суд над маладафронтаўцам Піліпам Шаўровым за расфарбаваны помнік
2020.05.18 10:55

Непавага да гісторыі і культуры

Сёння падчас судовых спрэчак пракурор Маргарыта Курыловіч зазначала, што палітычныя матывы правапарушэння не лічацца апраўданнем, і прасіла адзначыць, што ўсе сведкі і грамадзяне, якія паведамілі аб псаванні помніку, былі абураныя гэтым учынкам і палічылі яго актам вандалізму і непавагі да гісторыі і культуры.

Курыловіч звярнула ўвагу на тое, што Шаўроў меў дакладны намер пафарбаваць рукі помніку Пушкіну. Ён не аднойчы прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і не мае пастаяннага месца працы.

Адвакат актывіста Яўген Маслоў на судзе зазначыў, што фарбаванне не з’яўляецца псаваннем маёмасці. Абаронца падкрэсліў, што Піліп Шаўроў зрабіў злачынства не з хуліганскіх мэтаў і не хацеў зняважыць грамадзянаў Беларусі.

Фота «Белсат»

Адвакат звярнуў увагу, што Шаўроў пагасіў шкоду, прызнаўся ў правапарушэнні і прыйшоў з пакаяннем. Таму абарона прасіла вынесці апраўдальны прысуд ці перакваліфікаваць справу ў адміністрацыйную.

У апошнім слове Піліп яшчэ раз раскаяўся ў сваіх дзеяннях.

«Высокі суд, я прашу прабачэння ва ўсіх, каго мае дзеянні зняважылі. Запэўніваю, што пасля агалашэння прысуду і ўладкуюся на працу і не буду займацца чымсьці падобным».

Магчыма, Піліп будзе надалей абскарджваць прысуд.

***

Месяц таму шэраг беларускіх праваабарончых арганізацыяў прызналі справу Піліпа Шаўрова палітычна матываванай і патрабавалі ягонага неадкладнага вызвалення.

Hавiны
ПЦ «Вясна» патрабуе спыніць крымінальны пераслед Піліпа Шаўрова
2020.04.15 15:32

Першапачаткова Піліпу пагражала да 6 гадоў зняволення. Агульная шкода ад зробленых ім графіці не перавышала Br 230.

Піліпа вызвалілі з СІЗА 4 траўня, яшчэ да суда.

КТ Belsat.eu

Hавiны
Палітвязня Піліпа Шаўрова выпусцілі з СІЗА да суда
2020.05.07 12:40
Стужка навінаў