Крэмль пагадзіўся пусціць спецыялістаў з Захаду ў Керчанскую пратоку, але цяпер кажа пра складанасці


Пуцін і Мэркель яшчэ напрыканцы мінулага года дамовіліся дапусціць міжнародных спецыялістаў у раён Керчанскай пратокі для назірання за свабодай суднаходства. Аднак апошнія ўдакладненні Нямеччыны па ініцыятыве ўскладняюць справу, лічыць мініст замежных справаў Сяргей Лаўроў.

«Месяц таму канцлер Мэркель прасіла Пуціна дазволіць нямецкім адмыслоўцам прыехаць у раён Керчанскай пратокі і паглядзець, як ажыццяўляецца праход праз гэтую акваторыю, з улікам, што неабходна выконваць нормы бяспекі… І прэзідэнт Пуцін тут жа пагадзіўся», – расказаў міністр, перадае РБК.

Сяргей Лаўроў адзначыў, што праз некаторы час Мэркель звярнулася да Пуціна з просьбай дапусціць у Керчанскую пратоку таксама адмыслоўцаў з Францыі. Супраць гэтага расейскі прэзідэнт пярэчыць таксама не стаў.

Паводле словаў Лаўрова, на сустрэчы з нямецкім калегам Хайке Маас ён атрымаў больш дэталёвае прапанову. Яно, згодна Лаўрова, «пакуе» паездку ў «нейкі дакумент, які павінен быць узгоднены з Украінай». Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Масква не бачыць праблемаў у рэалізацыі першапачатковай ініцыятывы, аднак прыцягненне Кіева пагражае ўскладненнямі.

«Калі ідэя складаецца ў неабходнасці абгарнуць усё гэта ў нейкую палітычную працэдуру, у якой будзе і ўкраінскі бок прымаць нейкія рашэнні, мы рызыкуем апынуцца ў той жа сітуацыі, у якой апынуўся «Нармандскі фармат» з «формулай Штайнмаера», – растлумачыў ён.

Кіеў неаднаразова заклікаў падключыць замежныя дзяржавы да кантролю над сітуацыяй у раёне Керчы. 9 снежня сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўкраінскія ўлады рыхтуюць новы паход ваенных караблёў праз Керчанскую пратоку. Ён дадаў, што Кіеў прапануе заходнім партнёрам таксама накіраваць караблі для ўдзелу ў паходзе. Гэта, упэўнены ён, вымусіць Расею лічыцца з міжнародным правам

Hавiны
«Вярніце нас дадому». Палонны ўкраінскі марак напісаў ліст з расейскага СІЗА
2018.12.24 17:11

СК, belsat.eu, паводле rbc.ru

Стужка навінаў