Крамлю няма справы да арышту рахунку жонкі намесніка расейскага міністра


У Крамлі не ведаюць пра арышт рахунку ў «Белгазпрамбанку» жонкі намесніка кіраўніка расейскага Мінфіну Андрэя Круглова, пра які напярэдадні заявіў Камітэт дзяржкантролю Беларусі.

«У любым выпадку гэта не пытанне Крамля», – паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.

Паводле яго, Крамлю «нічога не вядома» аб гэтай сітуацыі.

Hавiны
У «Белгазпрамбанку» арыштавалі рахунак жонкі намесніка міністра з РФ. Там было € 3 млн
2020.07.16 09:07

Падчас расследавання справы «Белгазпрамбанку» беларускія сілавікі арыштавалі рахункі жонкі Андрэя Круглова, намесніка расейскага міністра фінансаў. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў прадстаўнік Камітэту дзяржаўнага кантролю Дзмітрый Дзягілеў.

Паводле следства, цяпер на рахунках жонкі Круглова ў банку знаходзяцца сродкі на € 3 млн.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў