Краіны Захаду і Украіна у ноч на 31 сакавіка пераходзяць на летні час


Пераход на летні час у 2019 годзе адбудзецца ў апошнюю нядзелю сакавіка – 31 сакавіка. Гадзіны перавядуць у ноч з 30 на 31 сакавіка ў 3 гадзіны раніцы на адну гадзіну наперад і час на сон скароціцца на адну гадзіну.

Еўрапейская камісія прапануе краінам ЕЗ адмовіцца ад пераводу гадзіннікаў на летні і зімовы час ужо нават сёлета. Паводле апытанняў, што ладзіліся Еўракамісіяй, больш за 80 % еўрапейцаў выступаюць за адмену пераводу гадзін.

Сёлета, разам з пераводам гадзіннікаў, традыцыйна зменіцца расклад руху пасажырскага транспарту.

Беларусь, як і Расея, стрэлкі не пераводзяць ужо некалькі гадоў.

Hавiны
Хто прыдумаў летні час?
2014.03.30 14:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў