Краіны Балтыі ўвялі санкцыі супраць беларускіх дзяржслужбоўцаў


Літва, Латвія і Эстонія павялічылі колькасць беларускіх дзяржслужбоўцаў, у дачыненні да якіх гэтыя краіны ўвялі санкцыі. Агулам у спісе, які апублікаваў Латвійскі МЗС, 101 прозвішча.

МЗС Латвіі адзначае, што ўлады Беларусі не змянілі свайго стаўлення да мірных акцыяў пратэсту. Дэманстрацыі працягваюць дыскрэдытавацца, прымяняецца непрапарцыйнае прымяненне сілы, узмацняецца блакаванне сайтаў незалежных СМІ, распачынаюцца крымінальныя справы. Але ініцыятары гэтых рэпрэсіяў павінныя несці адказнасць. Таму Латвія, Літва і Эстонія лічаць, што шэраг асобаў з’яўляюцца непажаданымі на тэрыторыі сваіх краінаў.

У спіс непажаданых для Латвіі асобаў 101 прозвішча. Сярод іх Дзмітрый Балаба, Наталля Эйсмант, Андрэй Швед, Аляксей Стук, Валянцін Сукала, Іван Эйсмант, Анатоль Сівак, Леанід Заяц, Аляксандр Турчын і шэраг іншых.

Hавiны
Журналісцкая супольнасць патрабуе вызвалення Ягора Марціновіча
2020.09.25 14:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў