«Кожны дзясяты прызыўнік стаіць на ўліку ў міліцыі». Мінабароны выступіла з заявай у сувязі са справай Коржыча


Міністэрствам абароны Беларусі апублікавала афіцыйную заяву, ў якой сцвярджае, што для аб’ектыўнага і ўсебаковага расследавання абставінаў смерці Аляксандра Коржыча прыняты ўсе меры.

«У выпадку выяўлення ва ўстаноўленым законам парадку асобаў, вінаватых у смерці вайскоўца Коржыча А.А., яны абавязкова будуць прыцягнуты да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь», – сцвярджаюць у Мінабароны.

У абаронным ведамстве сцвярджаюць, што па фактах дзедаўшчыны ў войску заўседы распачынаюць крымінальныя справы. Так, у 2014 годзе была распачата 13 крымінальныя спраў, у 2015 годзе – 27, у 2016 годзе – 17, у 2017 годзе – 13.

У Мінабароны таксама скардзяцца, што сацыяльна-дэмаграфічныя характарыстыкі прызыўнікоў цяпер рэзка пагаршаюцца:

«Кожны дзясяты прызыўнік апошніх двух прызываў знаходзіўся на ўліку ў міліцыі, затрымліваліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў за адміністрацыйныя правапарушэнні амаль 2/3 прызыўнікоў, колькасць прызыўнікоў, якія мелі крымінальны досвед, склала больш за 4% у той час, як на пачатку 2000-х гадоў, маючы лішкі прызыўных рэсурсаў, у войске не служылі асобы, у якіх судзімасць была знятая або пагашаная».

«Нягледзячы на ​​сітуацыю, якая склалася, прынятыя арганізацыйныя і прафілактычныя меры забяспечылі функцыянаванне больш за 90% вайсковых частак без злачынстваў і здарэнняў», – сцвярджаюць у Мінабароны.

21-гадовага жаўнера Аляксандра Коржыча 3 кастрычніка знайшлі павешаным у падвале на тэрыторыі вайсковай часткі ў Пячах. Паводле сваякоў і сяброў Аляксандра, хлопец стаў ахвярай дзедаўшчыны: у яго вымагалі грошы, яго білі, над ім здзекваліся і ў выніку забілі, а потым імітавалі самазабойства.

Па факце смерці ў Пячах 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча Следчы камітэт Беларусі распачаў крымінальную справу па ч.3 арт. 443 КК (парушэнне ўстаўных правілаў узаемаадносінаў паміж вайскоўцамі пры адсутнасці стасункаў падначаленасці, што пацягнула за сабой цяжкія наступствы). Такім чынам СК фактычна прызнае, што смерць хлопца звязаная з дзедаўшчынай.

На сайце zvarot.by учора пачаўся збор подпісаў з патрабаваннем адстаўкі міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова. Сёння зранку было каля 3703 подпісаў, на гэты час – ужо больш за 4500 індывідуальныя паведамленні міністру.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў