Кошты на кватэры ў сталіцы выраслі да паказнікаў 2016 году


Індэкс коштаў на кватэры з Менску па выніках мінулага тыдня вырас да 1323 долараў за квадратны метр. Такі паказнік з’яўляецца максімальным не толькі з пачатку бягучага году, але і наагул за апошнія тры гады.

Агулам бесперапынны рост коштаў на кватэры назіраецца цягам апошніх дзевяці месяцаў. Цягам апошняга тыдня сярэдні кошты кватэр у новабудоўлях вырас на 0,2 %, і складае 1268 долараў ЗША за квадратны метр.

На тле росту коштаў назіраецца скарачэнне прапановаў, што звязваецца таксама і з надыходзячымі святамі.

ВІДЭА
«Майбахі», нафтабізнес і нерухомасць. Кіраўніцтва справамі прэзідэнта падобнае да бізнес-спрута
2018.05.28 08:10

СК, belsat.eu

Стужка навінаў