Коля Лукашэнка – бронзавы прызёр дзіцячых спаборніцтваў па біятлоне


Сын Аляксандра Лукашэнкі ўвайшоў у тройку прызёраў у групе сярэдняга ўзросту.

Сёння вызначыліся першыя пераможцы спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер».

У сярэдняй узроставай групе сярод хлопчыкаў першае месца заняў Уладзіслаў Гаўдзіс з Берасцейшчыны, другое месца заняў Анатоль Штундер з Менску, а трэцяе месца – Коля Лукашэнка, які прадстаўляў Менскую вобласць, падае «БЕЛТА».

Заўтра ў межах турніру адбудзецца змяшаная эстафета.

Узнагароды спаборніцтваў фундуе Спартовы клуб кіраўніка дзяржавы.

ДД

Стужка навінаў