Колькасць ахвяраў тэракту ў Кабуле дасягнула 103 чалавек


Параненыя ў выніку тэракту ў Кабуле. REUTERS/Mohammad Ismail

У выніку выбуху машыны хуткай дапамогі ў цэнтры Кабулу загінулі 103 і атрымалі раненні 235 чалавек, паведамляюць СМІ са спасылкай на МУС Афганістана. Адказнасць за атаку ўзяў на сябе рух «Талібан».

Тэракт адбыўся 27 студзеня недалёка ад прадстаўніцтва ЕЗ і офіса Вышэйшай рады міра.

Баевікі нагрузілі выбухоўкай машыну хуткай дапамогі, што дало яму магчымасць праехаць праз КПП у дыпламатычны квартал, закрыты для звычайнага транспарту. Смяротнік мінуў першы КПП, заявіўшы, што вязе пацыента ў шпіталь, але на другім прапускным пункце яго ўсё ж спынілі супрацоўнікі службаў бяспекі, і тады ён прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, паведамляе Бі-бі-сі.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары